Адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы Беларусь і Біблія! Выстава будзе дзейнічаць у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам.347) да 21 кастрычніка па раскладзе: Аўторак, серада, пятніца: 10.30-19.00 Чацьвер, субота, нядзеля: 10.00-18.00 Выхадны дзень - панядзелак Заказ экскурсій па тэл.(+375 17)293-27-22, 293-28-53, 293-29-66 У нядзелю 23 верасня ў 15:00 у Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца адкрытая лекцыя нобелеўскага лаўрэята Кенэта Брокмана на тэму "Біблія і навука". У панядзелак 24 верасня ў 14:30 адбудзецца адкрыты семінар з сусьветнавядомым пісменнікам Джошам Макдаўэлам на гістарычным факультэце БДУ (Чырвонаармейская, 6 , аўд. 45). У аўторак 25 верасня ў 14:00 у Нацыянальнай бібліятэцы будзе праходзіць адкрытая лекцыя брытанскага гісторыка Бруса Андэрсана на тэму "Берасцейская Біблія і Рэфармацыя ў ВКЛ 16 ст." Музейныя заняткі для дзяцей адбываюцца па раскладзе: 22 верасня (субота) у 11.00 або 13.00, 25 верасня (аўторак) у 18.00, 30 верасня (нядзеля) у 13.00 або 15.00. Кошт 4.50 бел. руб. Тэл. для запісу 8-017-293-27-82 , 8-025-994-21-12

Теги других блогов: Беларусь Біблія выстава